en
 

2017 -> Архив
Юра Шуст -> Пробуждение (2010)

Термины: (взгляд) из будущего на настоящее, интимные интерфейсы, у у у у у у у у у у у у у у у у у ууу, желание, контингентность, джой ускорение, фармахореография, политический танцпол, национальная академия наук как ведьма, вчерашний неотчужденный праздник, великий камень, ритм, повторение

Комбинируя эстетику рэпа и древнего заговора, перформанс представляет собой чтение речитатива под аккомпанемент техногенного битового семпла. Словно вербальная констелляция, базирующаяся на принципе гиперлинка, текст сплавляет воедино такие понятия, как наука и религия, актуализируя принципы теистического эволюционизма. В частности текст проецирует несколько сюжетов, где бурый медведь пребывает в состоянии гибернации, комета Галлея движется по своей орбите, людской поток пульсирует в недрах метрополитена, в большом адронном коллайдере нагнетается скорость частиц, стремящихся к коллапсу в преддверии весны. Космологическая теория и технологическая акселерация сплетаются воедино с архаическим мировоззрением в гипнотическом трансе заклинания, вызывающем бозон Хиггса или так называемую «частицу бога».

Абуджэнне

Покуль я ляжу ў лапах бурага мядзведзя,
бегае па крузе камета Галея,
За ўнцыю праха Галілео Галілея,
расквітаюць зоры у сузор’і Архідэі,
Маладзее неба аджывае глеба,
цёпла у кішэні Лемуэля Гулівера,
пальцы у глыбокай футры стомленага звера,
покуль я ляжу ў лапах бурага мядзведзя.
Пад нагамі шэпча перламутравая слякаць,
твар твой такі сумны, не хвалюйся болей,
вытры свае слёзы, вымый свае раны,
пікселі вылазяць на паверхню экрана,
яркай нітра фарбай раз’ядае неба,
коліць востра ноздры, джаліць слёзна вочы,
вогненая кветка лётчыка Гастэлла,
выжыгае ашалоны неа адчужэння.
Нашыя пратоны набіраюць хуткасць,
набіраюць хуткасць ды лятуць на сустрач
Цыркулююць па астылых метрапалітэнах,
веснавое рэха завісае на адталых дрэвах,
Стогнуць прагна колы па прашпектах свету,
грамадзяне адчыняюць вокны новаму паветру,
Старому завету на зьмену прыходзіць новы,
мой адвечны вартавы ў глухім бярлогу,
Поіць сланечнікавым алеем цяжкую вінтоўку,
высыпаюць грамадзяне на сустрэчу сонцу.
Сіла прыцягнення прыадчыняе нам сутнасць,
Выкры-выкры-выкрывае нам Яго прасутнасць,
Сутыкаюцца пратоны у замкнутай пастцы,
За часціцу бога за святую ласку,
Дзеці новай веры выціскаюць шчасце,
Рэшткі белай глины запіваюць чорнай нафтай,
Набрынялі ныркі апантанай прагай,
Ма стаім на ганку новага этапу,
Заміраюць сэрцы і дрыжаць вантробы,
Маладзее неба аджывае глеба,
Капае з пад дахаў, плачуць леднікі планеты,
Покуль я ляжу ў лапах бурага мядзведзя,
Хвоя ў венах вострыя зубы на шыі,
Адчуваешь звера ва ўласным целе,
Мадэрновая царква самавызвалення,
Адчыняе дзверы…
Хвоя ў венах вострыя зубы на шыі,
Адчуваешь звера ва ўласным целе,
Мадэрновая царква самавызвалення,
Адчыняе дзверы…